БЕЛ Ł РУС

3 1 студзеня цана на газ для Ўкраіны будзе павышана ўдвая

6.06.2008 / 20:26

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, камэнтуючы вынікі сустрэчы Дзьмітрыя Мядзьведзева і Віктара Юшчанкі.


Сяргей Лаўроў, фота Бі-Бі-Сі

Пра гэта заявіў у пятніцу міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, распавядаючы пра вынікі сустрэчы прэзыдэнтаў Мядзьведзева і Юшчанкі.

Прэс‑сакратар «Газпрому» Сяргей Купрыянаў пацьвердзіў, што такая верагоднасьць высокая.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Партыі Рэгіёнаў Васіль Кісялёў мяркуе, што сёньняшняя заява Лаўрова пра павышэньне цаны на газ — спосаб абароны расейскіх эканамічных інтарэсаў.

Кісялёў падкрэсьліў, што пвышэньне цаны на газ ня толькі ня спыніць Украіну на шляху ў НАТО, але і падагрэе ў краіне антырасейскія настроі, паведамляе Эхо Москвы.

У 2008 г. цана на імпартны газ для Ўкраіны складае 179,5 даляра, а для Беларусі — 128.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула