Жыхар Гомеля зарэзаў былую жонку на вуліцы
У Гомелі на вуліцы Агарэнкі ўвечары 5 верасня адбылося жорсткае забойства. На жанчыну, якая вярталася дадому, напаў з нажом былы муж — 36-гадовая ахвяра памерла ад раненняў на месцы трагедыі.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, падазраваны - 55-гадовы жыхар Гомеля, кіроўца адной з прыватных фірмаў - затрыманы па гарачых слядах. Міліцыю і хуткую дапамогу выклікаў мінак. Нападнік, які нанёс былой жонцы не менш за два удары нажом у вобласць грудной клеткі і жывата, раней ужо быў судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пра матывы і іншых абставінах трагедыі пакуль не паведамляецца.