БЕЛ Ł РУС

Галоўны трэнер зборнай Італіі: «Матч пачаўся кепска, скончыўся яшчэ горш»

10.06.2008 / 09:45

Nashaniva.com

Пасьля разгромнай паразы ад Галяндыі Рабэрта Данадоні паабяцаў, што яго каманда зробіць высновы з дапушчаных памылак, і выказаў думку, што наступны матч з Румыніяй таксама ня будзе лёгкім шпацырам для яго падапечных.


Рабэрта Данадоні
Фота bbcsport

Пасьля разгромнай паразы ад Галяндыі (0:3) у першым матч ы чэмпіянату Эўропы галоўны трэнер зборнай Італіі Рабэрта Данадоні паабяцаў, што яго каманда зробіць высновы з дапушчаных памылак, і выказаў думку, што наступны матч з Румыніяй таксама ня стане лёгкім шпацырам для ягоных падапечных.

«Калі мы прапусьцілі першы мяч, усё ўскладнілася. Як сьледства, мы не пасьпелі перашыхтавацца, калі нам забівалі другі гол. Мы былі добра падрыхтаваныя фізычна, але дрэнна праявілі сябе ў стваральнасьці. Гэта быў ня наш вечар. Галяндцы гулялі вельмі моцна, як мы ад іх і чакалі. Мы ведалі, што яны могуць стварыць шмат момантаў і зрабіць шмат непрыемнага. Мы дапусьцілі шэраг памылак і заплацілі за іх. Матч пачаўся кепска, а скончыўся яшчэ горай. Але гэта ўжо гісторыя. Трэба думаць пра гульню з Румыніяй. мы павінна ўзнавіцца фізычна і маральна, каб пачаць рухацца ў патрэбным напрамку. Калі б мы не былі настроены аптымістычна, мы маглі проста зараз адпраўляцца ў адпачынак, а не кіравацца ў Цюрых», цытуе словы Данадоні Спорт‑Экспресс.

Дарэчы вядучае спартовае выданьне СНД лала наступны загаловак справаздачы аб матчу Галяндыя — Італія: «Блакітная эскадра пайшла на дно».

А афіцыйны сайт УЭФА даў такі загаловак свайму артыкулу: «Сьняданьне з чэмпіёнаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула