БЕЛ Ł РУС

Заўтра пачынаецца цэнтралізаванае тэставаньне

11.06.2008 / 16:37

Nashaniva.com

На тэставаньне забаронена праносіць тэлефоны любыхмадыфікацый, нават у адключаным стане.

На тэставаньне забаронена праносіць тэлефоны любыхмадыфікацый, нават у адключаным стане.

Але будуць зробленыя крокі насустрач абітыруентам, асабліва тым, хто прыехаў здалёк, і для іх абуладкуюць спэцыяльныя месцы захоўваньня тэлефонаў, заплечнікаў і другіх неабходных рэчаў.

Пры ўваходзе ў аўдыторыю ў абітурыента павінны быць у руках толькі зарэгістраваны пропуск, дакумэнт, які пацьвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасьведчаньне ўцекача), асадка гелевая (або капілярная) з атрамантам чорнага колеру, калькулятар (толькі на ЦТ па хіміі і фізыцы).

Цэнтралізаванае тэставаньне пройдзе па 14 прадметах з 12 па 28 чэрвеня. Плянуецца, што ўдзельнікі тэст‑выпрабаваньняў напішуць больш за 470 тыс. чалавека‑тэстаў.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула