БЕЛ Ł РУС

Стартаваў збор подпісаў пад петыцыяй за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці

21.09.2016 / 12:42

Nashaniva.com

Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Зміцер Дашкевіч, 19 верасня распачаты збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Першым подпіс за нацыянальны сцяг паставіў акцёр Павал Харланчук.

Дашкевіч прапаноўвае ўсім ахвотным спампаваць падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты, піша ён, правераны на адпаведнасць падзеям гісторыкам Уладзімерам Арловым.

«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, — распавядае Зьміцер Дашкевіч. — У планах — сабраць не менш за тысячу подпісаў. Пасля работы я стаю на выхадзе з метро Купалаўская ў бок крамы «Цэнтральны» і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты. Мяркуецца, што праз месяц мы панясем подпісы да Міністэрства культуры», — кажа Дашкевіч.

Падпісны бланк вы можаце спампаваць па спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah

Дашкевіч прапаноўвае выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг усім, хто далучаецца да кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула