БЕЛ Ł РУС

У Малдове скасуюць штрафы для СМІ

13.06.2008 / 18:00

Nashaniva.com

Прэзыдэнт Уладзімер Варонін прапанаваў парлямэнту выключыць з грамадзянскага кодэксу артыкулы, якія прадугледжваюць штрафы ў дачыньнені да сродкаў масавай інфармацыі.

Прэзыдэнт Малдовы Варонін прапануе зусім скасаваць штрафы за абразу гонару і годнасьці, пакінуўшы толькі — у выпадку судовага рашэньня — прынясеньне прабачэньняў.

Гэтую ініцыятыву камэнтуе дырэктар Кішынэўскага бюро Радыё Свабодная Эўропа Васіле Батнару:

«На жаль, гэта зноў успрымаецца як падарунак, хаця насамрэч журналісцкая супольнасьць даўно дамагалася скасаваньня вялізных штрафаў з грамадзянскага кодэксу. Цяпер, калі прайграна вельмі шмат спраў у Страсбурскім судзе і вельмі шмат заўваг з боку эўрапейскіх структур, прэзыдэнту ягоныя дарадцы, напэўна, прапанавалі выступіць з такой ініцыятывай. Прэзыдэнт, хутчэй за ўсё, жадае напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі паказацца «добрым татам» і сябраваць з журналістамі».

Нагадаем, што ў Беларусі журналісты незалежных СМІ неаднаразова падвяргаліся вялікім штрафам; некалькі чалавек былі асуджаныя на пазбаўленьне волі за абразу прэзыдэнта.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула