БЕЛ Ł РУС

Украіна паведаміла пра паспяховае выпрабаванне кіраванай ракеты

24.09.2016 / 10:14

Украінскае КБ «Прамень» правяло выпрабаванні кіраванай ракеты. Відэазапіс пуску быў апублікаваны на афіцыйнай старонцы канструктарскага бюро.

На старонцы прыводзіцца выказванне сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава: «У адрозненне ад расійскіх аналагаў, украінскія ракеты арыентуюцца і, такім чынам, трапляюць у цэлі больш эфектыўна і дакладна, што было даказана ў ходзе выпрабаванняў».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку павіншаваў КБ «Прамень» з паспяховым выпрабаваннем ракеты: «На працягу двух гадоў украінскія ваенныя атрымалі дзясяткі узораў новага ўзбраення і тэхнікі. І мы толькі ў самым пачатку працэсу тэхнічнай мадэрнізацыі УСУ».

Раней украінскія ваенныя эксперты адзначалі, што новая ракета можа стаць заменай тактычнаму ракетнага комплексу «Кропка», паколькі валодае большай дакладнасцю пры меншай баявой частцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула