БЕЛ Ł РУС

Знойдзены мёртвым магілёўскі аўтарамонтнік і палітычны актывіст Томас Якавіцкі

25.09.2016 / 18:56

Nashaniva.com

Фота: svaboda.org

У Магілёве памёр актывіст кааліцыі «Еўрапейская Беларусь» Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц.

Родныя знайшлі Якавіцкага памерлым раніцай 24 верасня, паведамляе svaboda.org. Паводле папярэдніяй інфармацыі, смерць была гвалтоўнай. Паведамляецца таксама, што падазраваны ў смерці актывіста затрыманы.

Томас Якавіцкі нарадзіўся 25 кастрычніка 1966-га году ў Магілёве. Ён быў адным з пачынальнікаў мотаспорту ў горадзе.

Томас Якавіцкі быў адным з арганізатараў салютаў дзеля падтрымкі нявольнікаў магілёўскай калоніі Андрэя Саннікава ды Змітра Бандарэнкі. Удзельнічаў у акцыі пратэсту 19 снежня 2010-га году.

Якавіцкі меў свой бізнес, ён займаўся рамонтам машын. Незадоўга да смерці бізнес збанкрутаваўся. 

Томаса Якавіцкага пахаваюць 25 верасня на Паўднёва-Усходніх могілках абласнога цэнтра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула