БЕЛ Ł РУС

Невядомыя напалі на Кім Кардаш'ян у парыжскім гатэлі і абрабавалі яе на мільёны даляраў

3.10.2016 / 8:37

AFP

Двое мужчын учынілі напад на амерыканскую мадэль і тэлевядучую Кім Кардаш'ян-Уэст ў парыжскім гатэлі, паведаміла яе прадстаўніца.

Як паведамляецца, нападнікі былі ў масках, мелі пры сабе зброю і былі апранутыя як паліцэйскія.

Карадаш'ян-Уэст не пацярпела, хоць інцыдэнт стаў для яе моцным шокам, паведаміла прадстаўніца.

Паліцыя пакуль не пракаментавала паведамленні аб нападзе. Пазней стала вядома, што ў Кардаш'ян скралі каштоўнасці на мільёны даляраў.

***

Муж Кардаш'ян, рэпер Канье Уэст у нядзелю перапыніў канцэрт у Нью-Ёрку ў сувязі з «сямейнымі абставінамі».

Тэлевядучая паехала ў Парыж на тыдзень моды з маці і дзвюма сёстрамі.

Кардаш'ян стала вядомая па тэлешоу «Сямейства Кардаш'ян», у якім яна ўдзельнічала разам з членамі сваёй сям'і.

Яна таксама знялася ў некалькіх фільмах і паспрабавала сябе ў якасці мадэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула