БЕЛ Ł РУС

6 кастрычніка Вярхоўная Рада можа прагаласаваць за візавы рэжым з Расіяй

4.10.2016 / 10:49

У Вярхоўнай Радзе Украіны большасць дэпутатаў можа прагаласаваць за ўвядзенне візавага рэжыму з Расіяй, заявіў спікер парламента Андрэй Парубій у эфіры тэлеканала ICTV.

«Ёсць падставы выйсці на выніковае галасаванне … Ёсць падставы ў Вярхоўнай Радзе знайсці большасць», — заявіў Парубій.

Паводле яго слоў, па гэтым пытанні ён правядзе кансультацыі з лідарамі фракцый, пасля чаго ў чацвер, 6 кастрычніка парламент можа разгледзець праект пастановы аб увядзенні візавага рэжыму з Расіяй.

У панядзелак на Пагаджальнай нарадзе спікер Андрэй Парубій выступіў з ініцыятывай увесці візавы рэжым з Расіяй, у тым ліку ў адказ на арышт украінскага журналіста Рамана Сушчанкі ў Маскве.

Праект пастановы аб увядзенні візавага рэжыму з Расіяй ужо стаіць у парадку дня парламента на 6 кастрычніка.

Дакумент прадугледжвае звярнуцца да ўрада з патрабаваннем спыніць дзеянне Пагаднення паміж урадамі Украіны і РФ аб бязвізавых паездках грамадзян абедзвюх краін ад 1997 года.

Цяпер грамадзяне Расіі могуць падарожнічаць ва Украіну па замежным пашпарце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула