БЕЛ Ł РУС

Рэдактар моднага мінскага часопіса фатаграфуецца з ежай як экспанат ФОТАФАКТ

7.10.2016 / 12:47

У фэйсбуку былога рэдактара моднага мінскага часопіса «Таймер» Дзяніса Клявіцкага быў заўважаны цікавы фуд-флэшмоб. Дзяніса кожны дзень фатаграфуюць у розных мінскіх рэстаранах за сталом з ежай. 

Уважлівы глядач можа заўважыць у фотаздымках некаторыя дзіўныя рэчы. Напрыклад на здымку, дзе Дзяніс сядзіць у рэстаране папулярнай сеткі хуткага харчавання, у яго на галаве знаходзіцца аксэсуар з рэкламай іншай папулярнай сеткі хуткага харчавання. Таксама цікава пазначаны некаторыя геалакацыі — на здымку з сур'ёзным выглядам твару пазначана лакацыя — Генеральнай пракуратуры.

Верагодна, гэты флэшмоб з'яўлецца рэакцыяй на шматлікую групоўку мінскіх фуд-блогераў.


Тут і ніжэй фота: З. Шлімакоў

Часопіс «Таймер» існаваў у Мінску ў 2012-2015 гадах. Некаторыя матэрыялы выдання мелі шырокі розгалас у чытачоў. Напрыклад гэты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула