БЕЛ Ł РУС

Нямецкі эксперт: Мінск можа стаць «усходнееўрапейскай Жэневай»

10.10.2016 / 12:50

Мікола Бугай

Мінск можа стаць «усходнееўрапейскай Жэневай або Венай», пляцоўкай для перамоў між Захадам і Расіяй. Такое меркаванне выказаў кіраўнік беларускага офіса Фонда Конрада Адэнаўэра Вольфганг Зэндэр, выступаючы ў дыскусіі «Усходняя Еўропа: выклікі і магчымасці» на адкрыцці VI Кангрэсу даследчыкаў Беларусі.

Форум адбыўся ў Коўне (Літва) 7—9 кастрычніка.

На думку Зэндэра, Мінск стаў вядомы ў свеце пасля таго як стаў месцам перамоў па Данбасе, у якіх узялі ўдзел Ангела Меркель, Франсуа Алянд і Уладзімір Пуцін.

Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка ў часе перамоў па Данбасе. Фота ТАСС.

Беларусь, мяркуе Зэндэр, і надалей будзе цесна звязанай з Расіяй у сілу гістарычных і эканамічных сувязяў.

Паляпшэнне адносін Беларусі і Еўрасаюза не скіраванае супраць Расіі, адзначыў Зэндэр.

У той жа час роля Мінска як месца кантактаў можа дапамагчы краіне ў вызначэнні сваёй будучыні. «Беларусі важна не стаць ізноў ахвярай між вялікімі дзяржавамі», — сказаў нямецкі эксперт.

Фонд Конрада Адэнаўэра, сярод іншага, займаецца аналізам замежнай палітыкі і сітуацыі ў свеце для Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, да якога належыць і канцлерка Меркель.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула