БЕЛ Ł РУС

Беларуска з праграмы «Што? Дзе? Калі?» прыйшла на эфір з кляп-колцам для БДСМ

13.10.2016 / 10:08

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на ўпрыгожванне, у якім прыйшла на эфір капітан каманды «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алёна Повышава. Яны мяркуюць, што на шыі Повышавай было кляп-колца, якое аматары БДСМ выкарыстоўваюць для сэксуальных любошчаў.

Аналагічнае кляп-колца яны знайшлі ў інтэрнэт-краме.

Як піша расійскі сайт Lenta.ru, блогеры схіляюцца да версіі, што Повышава выпадкова прыняла скураны пас з металічным колцам за ўпрыгожванне. Некаторым падалося, што капітан каманды хацела справакаваць тэлегледачоў.

Эфір адбыўся ў нядзелю, 9 кастрычніка. Гэта была трэцяя гульня восеньскага сезона. Каманда Повышавай перамагла тэлегледачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула