БЕЛ Ł РУС

У Гомелі рабочы загінуў, мяняючы лямпачку

14.10.2016 / 17:19

У ААТ «СтанкаГомель» загінуў 36-гадовы рабочы.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, трагедыя адбылася 12 кастрычніка. Знаходзячыся ў цэху, кранаўшчык залез на дах кабіны крана, каб выкруціць лямпачку напальвання са свяцільні ў столі. Пры спуску ён спатыкнуўся і ўпаў галавой на рэйкі электракантактнай цялежкі. Ад удару мужчына страціў прытомнасць і памёр.

Праверку абставінаў смерці рабочага праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула