БЕЛ Ł РУС

Завод «Луч» выпусціў калекцыю антыгадзіннікаў са зваротным ходам ФОТАФАКТ

20.10.2016 / 15:59

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» прэзентаваў калекцыю дызайнерскіх гадзіннікаў, стрэлкі якіх ідуць у адваротным кірунку. Спецыяльна для гэтага распрацаваны адмысловы дызайн цыферблатаў.

У каталогу завода гэтых мадэляў пакуль няма. А іх афіцыйная прэзентацыя адбудзецца ў найбліжэйшы час. Ці зручна будзе звяраць час па такім гадзінніку?

Тэхнічныя характарыстыкі антыгадзіннікаў:

Кварцавы механізм Прамень-2356 са зваротным ходам;

Матэрыял корпуса — латунь;

ПВД-пакрыццё — нітрыд тытана;

Дыяметр корпуса 39,4 мм;

Інвертаваны цыферблат;

Бранзалет з натуральнай скуры з класічным замком.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула