БЕЛ Ł РУС

На месцы былой «Бульбянай» у Брэсце адкрылі рэстаран KFC

23.10.2016 / 11:29

Nashaniva.com

Фота: Андрэй Рыбачук, «Вячэрні Брэст».

У Брэсце, у памяшканні былой «Бульбянай» на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі, у пятніцу адкрылі рэстаран папулярнай ва ўсім свеце сеткі хуткага абслугоўвання KFC.

За сталамі рэстарана адначасова могуць размясціцца больш за 150 чалавек. У адрозненне ад многіх сеткавых фаст-фудаў, KFC прапануе сваім наведвальнікам піва. Таксама ўсюды налепкі пра бясплатны вай-фай.

Фота: Андрэй Рыбачук, «Вячэрні Брэст».

«Мы ўжо маем досвед адкрыцця рэстаранаў у Мінску. Я сама працавала за касай у дзень адкрыцця рэстарана, памятаю, як людзі стаялі каля дзвярэй на вуліцы, а мы імкнуліся максімальна абслужыць гасцей. У Брэст прыехалі трэнеры са сталіцы, якія навучаюць персанал працаваць таксама хутка, як іх калегі ў іншых краінах, — распавяла «Вячэрняму Брэсту» Наталля Лысенкава, тэрытарыяльны кіраўнік кампаніі «Бел Фуд Сэрвіс», якая валодае франшызай KFC ў Беларусі.

Фота: Андрэй Рыбачук, «Вячэрні Брэст».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула