БЕЛ Ł РУС

Беларуская армія атрымала першыя верталёты Мі-8 МТВ-5

25.10.2016 / 12:57

Аляксандр Гелагаеў

На 230-м агульнавайсковым палігоне кіраўніку Беларусі былі прадэманстраваныя два новыя сучасныя верталёта Мі-8МТВ5 расійскай вытворчасці, піша афіцыйная газета Мінабароны. 

Адзін з новых верталётаў прызначаны для пошукава-ратавальных работ, другі — транспартна-баявы.

Расійскі Мі-8 МТВ5

Усяго Ваенна-паветраныя сілы краіны і войскі супрацьпаветранай абароны атрымаюць 12 такіх верталётаў. Беларусь ужо атрымала 6 Мі-8 МТВ5.

Верталёты вырабляе расійскі Казанскі верталётны завод.

Кантракт на пастаўку 12 ваенна-транспартных машын быў падпісаны на міжнародным форуме «Армія-2015», які праходзіў у Падмаскоўі ў мінулым годзе.

Верталёт мае сістэму абароны ад зенітна-ракетных комплексаў, можа несці даволі моцнае ўзбраенне: бомбы масай да 2-х тон ці чатыры блокі некіраваных авіацыйных ракет НАР С-8 ці авіяцыйныя гарматы. 

Як транспарт машына бярэ на борт да 36 дэсантнікаў ці 12 параненых разам з медыцынскім персаналам ці 4 тоны грузу ў кабіне ці на знешняй падвесцы. Максімальная хуткасць — да 250 км/г.

Мі-8 МТВ5 мае сістэму начнога бачання, сучасную сістэму навігацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула