БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск прэзентаваў нябачныя сонечныя батарэі

30.10.2016 / 00:01

Nashaniva.com

На прэзентацыі ў Лос-Анджэлесе кіраўнік Tesla Ілан Маск прэзентаваў сонечныя батарэі будучыні, якія інтэграваныя ў страху дома настолькі, што іх практычна нельга ўбачыць, перадае Reuters.

Los Angeles, California, U.S., October 28, 2016. Photo Reuters/Nichola Groomleftright

Кампанія будзе прадаваць сваю распрацоўку ў варыянтах бітумнай чарапіцы, тэкстураванага шкла і шкляной пліткі. Тэсла не назваў цану, але адзначыў, што такі дах будзе таннейшым за традыцыйную страху, зробленую з бітумнай чарапіцы, з асобна усталяванымі пераўтваральнікамі сонечнай энергіі. Маск выказаў надзею, што прэзентуе будучыню, якой чакаюць і хочуць яго кліенты.

Акрамя новых батарэй Tesla таксама прапанавала удасканаленую сістэму акумуляцыі сонечнай энергіі Powerwall 2, якую можна выкарыстоўваць і дома, і ў офісным будынку. Яна разлічана на тое, што сабраная цягам светлавога дня сонечная энергія канвертуецца ў электраэнергію і асвятляе і абагравае дом. Powerwall на 14 кВт-гадзін будзе прадавацца са студзеня 2017 года за $ 5,5 тысяч.

Маск прадставіў навінкі за тры тыдні да прызначанай на 17 лістапада здзелкі па зліцці Tesla Motors і амерыканскай энергетычнай SolarCity. Калі здзелка адбудзецца, кампаніі плануюць вырабляць дахі-батарэі ў штаце Нью-Ёрк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула