БЕЛ Ł РУС

Шрубакрут стаў прычынай пажару ў Слуцку

31.10.2016 / 10:58

Nashaniva.com

29 кастрычніка ў 19:10 ў аддзел МНС паступіла паведамленне аб задымленні ў цэнтры тэхнічнай і прыкладной творчасці на вуліцы Леніна ў Слуцку.

112.by

Выратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз чатыры хвіліны, з акна на трэцім паверсе ішоў дым.

У момант узнікнення пажару людзей у будынку не было, на працу цэнтра пажар не паўплываў.

У выніку агнём пашкоджаны працоўны стол і падлога ў электратэхнічнай лабараторыі.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — кароткае замыканне ўнутры батарэі акумулятарнага шрубакрута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула