БЕЛ Ł РУС

Студэнты граюць Быкава

24.06.2008 / 17:00

Nashaniva.com

Спэктаклем па Васілю Быкаву «Пайсьці й не вярнуцца» распачаўся паказ дыплёмаў 4 курсу спэцыялізацыі «акторскае майстэрства драмтэатру й кіно» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Спэктаклем па Васілю Быкаву «Пайсьці й не вярнуцца» распачаўся паказ дыплёмаў 4 курса спэцыялізацыі «акторскае майстэрства драмтэатру й кіно» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Па заканчэньні спэктаклю ў залі зрабілася кароткая цішыня, пасьля ж публіка аплядавала студэнтам стоячы.

«Пайсьці й не вярнуцца» распавядае гісторыю партызанаў Антона й Зосі — іх любоўных стасункаў ды канфлікту, што прывёў да трагедыі.

Разам зь іншымі спэктаклямі студэнтаў БДАМ, «Пайсьці й не вярнуцца» можа скласьці рэпертуар новага тэатру, які ствараецца зараз у Менску ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводская».

Гэтымі днямі 4‑ы курс БДАМ пакажа спэктаклі па Нікалаю Гогалю, Антону Чэхаву й Грыгорыю Горыну, а ў пятніцу запрашае на прэм’еру — канцэрт «Увесь сьвет — тэатар».

Антон Тарас

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула