БЕЛ Ł РУС

Дэпутаты Дзярждумы Расіі сустрэлі апладысментамі навіну пра перамогу Трампа

9.11.2016 / 13:4

Nashaniva.com

Дэпутаты Дзярждумы Расіі на пасяджэнні раніцай 9 лістапада сустрэлі апладысментамі навіну пра тое, што рэспубліканец Дональд Трамп выйграў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, паведамляе Meduza.

Пра перамогу Трампа дэпутатам паведаміў кіраўнік парламенцкага камітэта па адукацыі Вячаслаў Ніканаў.

«Калегі, тры хвіліны таму Хілары Клінтан прызнала сваю паразу на выбарах прэзідэнта ЗША, а секунду назад Трамп пачаў сваю прамову як абраны прэзідэнт ЗША», — сказаў Ніканаў.

Дэпутаты пачалі пляскаць у далоні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула