БЕЛ Ł РУС

У Докшыцах мужчына, пагражаючы пісталетам, забраў у дзяўчынкі 6 рублёў

10.11.2016 / 14:34

Nashaniva.com

У Докшыцах мужчына, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, забраў у 12-гадовай дзяўчынкі 6 рублёў 50 капеек.

Зламысніка затрымалі супрацоўнікі мясцовага аддзела аховы. Ім аказаўся 40-гадовы мужчына, які нідзе не працуе.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу (артыкул «Разбой», ч. 1 арт. 207 КК). Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба Дэпартамента аховы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула