Жонку Эрдагана ў Мастацкім музеі суправаджала Шчоткіна ФОТА
Пакуль Аляксандр Лукашэнка прымаў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, першая лэдзі Турцыі наведала Нацыянальны мастацкі музей. Як паведамляецца на сайце ўстановы, падчас візіту Эмінэ Эрдаган суправаджала экс-міністр працы, а цяпер намесніца старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.
Тут і ніжэй фота: artmuseum.by
Гендырэктар музея Уладзімір Пракапцоў паказаў ганаровай госці з Турцыі пастаянную экспазіцыю музея і часовыя выставы.
У СМІ паведамляецца, што на развітанне жонка турэцкага прэзідэнта атрымала кнігу з выявамі карцінаў, выстаўленых у музеі. У адказ Эмінэ Эрдаган падарыла Мастацкаму музею карціну турэцкага сучаснага мастака. Яна патлумачыла, што цюльпан на карціне сімвалізуе Асманскую імперыю.