БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў будучага кіраўніка сваёй Адміністрацыі

14.11.2016 / 04:05

Nashaniva.com

Прыбус (злева) і Бенан працавалі разам з Трампам падчас выбараў

Дональд Трамп, які выйграў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, абвясціў, што кіраўніком яго адміністрацыі стане цяперашні кіраўнік нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі Райнс Прыбус.

Галоўным дарадцам Трампа на пасадзе прэзідэнта стане паліттэхнолаг Стывен Бенан, які ўзначальваў яго перадвыбарчы штаб, піша Бі-бі-сі.

У сваёй заяве Трамп назваў Прыбуса і Бенана высокакваліфікаванымі лідарамі, што выдатна працавалі разам у ходзе перадвыбарнай кампаніі.

44-гадовы Прыбус падчас перадвыбарчай гонкі дзейнічаў як звяно паміж штабам Трампа і кіраўніцтвам Рэспубліканскай партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула