БЕЛ Ł РУС

Знішчальнік з «Адмірала Кузняцова» ля берагоў Сірыі разбіўся пры ўзлёце

14.11.2016 / 20:28

Аляксандр Гелагаеў

Упаў у Міжземнае мора расійскі знішчальнік МіГ-29, які ўзляцеў з борта авіяносца «Адмірал Кузняцоў», паведамляе Foxnews.

ria.ru

Пасля пад'ёму ў паветра знішчальнік, відавочна, праз тэхнічныя праблемы, зноў паспрабаваў вярнуцца на карабель, аднак упаў у мора, паведамілі тэлеканалу два амерыканскія службоўцы.

Пазней Мінабароны РФ пацвердзіла інфармацыю пра аварыю і перадало, што пілот быў уратаваны і не пацярпеў. 

Авіяносец, які нядаўна прыбыў да ўзбярэжжа Сірыі, не мае поўнага камплекта самалётаў і ў пэўнай ступені аварыйны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула