БЕЛ Ł РУС

Насупраць школы ў Брэсце аўтамабіль збіў дзяўчынку: кіроўца ўцёк

16.11.2016 / 12:52

Nashaniva.com

У Брэсце кіроўца легкавога аўтамабіля збіў насупраць школы дзяўчынку і ўцёк з месца ДТЗ, паведамілі БЕЛТА ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

ДТЗ адбылося сёння, 16 лістапада, на адной з цэнтральных вуліц горада.

Каля 10:00 каля СШ №7 кіроўца аўтамабіля наехаў на 14-гадовую берасцейку, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З месца аварыі кіроўца ўцёк.

Пацярпелая школьніца шпіталізаваная ў абласную дзіцячую бальніцу.

Супрацоўнікі ДАІ праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Праваахоўнікі звяртаюцца да сведак гэтага ДТЗ з просьбай аказаць дапамогу ў пошуку аўтамабіля і кіроўцы. Пра дэталі просяць паведамляць па нумарах (Брэст): (8 0162) 41 20 61, 41 16 35, 41 44 44 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула