БЕЛ Ł РУС

Пад Пінскам два пенсіянеры скончылі жыццё самагубствам

17.11.2016 / 09:03

Абедзве трагедыі адбыліся на мінулым тыдні, пра што паведамляе Пінскі ГАУС.

Так, днём 7 лістапада ў вёсцы Купяцічы ў сваім гаражы на прыватным падворку быў знойдзены павешаным 63-гадовы мясцовы жыхар. Па словах блізкіх, мужчына раней казаў пра жаданне здзейсніць суіцыд.

Праз два дні ў Пінску ва ўласным гаражы, які знаходзіўся ў кааператыве №4, што па вуліцы Першамайскай, знойдзены труп 65-гадовага гараджаніна. Мужчына таксама скончыў жыццё самагубствам праз павешанне.

Па абодвух фактах праводзяцца праверкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула