Міліцыя шукае хуліганаў, якія прывязалі дзіця да дрэва ў Віцебску
У канцы лета ў Віцебску шасцігадовага хлопчыка прывязалі да дрэва.
Выпадак адбыўся 22 жніўня каля дома №127 па вуліцы Валадарскага. Дзіцяці не ўдалося вызваліцца самастойна, пакуль каля 18 гадзін яму на дапамогу не прыйшоў невядомы грамадзянін.
Праваахоўнікі просяць відавочцаў супрацьпраўнага дзеяння, у тым ліку мужчыну-выратавальніка, патэлефанаваць у інспекцыю па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска па тэлефонах 8 (0212) 61-20-09, 61-20-06, 61-19-52.