БЕЛ Ł РУС

П'яны Грыгорый Лепс паваліўся на сцэне ВІДЭА

20.11.2016 / 16:43

Nashaniva.com

Падзенне адбылося якраз пад песню «Я шчаслівы, як ніхто».

Расійскі музыка Рыгор Лепс зганьбіўся на канцэрце ў Растове-на-Доне, выйшаўшы п'яным на сцэну.

Больш за тое, спявак выступаў пад фанаграму, што выразна бачна на відэа, якім дзеляцца ў сацсетках блогеры.

А калі гучаў яго хіт «Я шчаслівы, як ніхто», Лепс так размахваў рукамі, што не змог утрымаць раўнавагу і ўпаў на сцэне.

Гэта адбылося 15 лістапада, на 27 лістапада запланаваны яшчэ адзін канцэрт Лепса ў Растове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула