БЕЛ Ł РУС

Хакеры атакавалі банкаматы ў Беларусі і краінах СНД

22.11.2016 / 07:28

Nashaniva.com

Міжнародная злачынная група здзейсніла шэраг аддаленых кібератак на банкаматы больш чым 10 краін, у тым ліку Беларусі, дзяржаў СНД і Еўрасаюза.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на міжнародную кампанію па прадухіленні і расследаванні кіберзлачынстваў і махлярстваў Group-IB.

Паводле яе звестак, нападам акрамя Беларусі падвергнуліся банкі Расіі, Арменіі, Кіргізіі, Грузіі, Малдовы, Румыніі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Іспаніі. Інфармацыі аб пацярпелых банках і сумах страт не прыводзіцца.

Сутнасць нападаў заключаецца ў тым, што пры дапамозе адмысловага праграмнага забеспячэння злачынцы прымушаюць банкаматы выдаваць наяўныя. Адзначаецца, што падобныя напады праводзіліся і раней, аднак маштаб іх быў нашмат меншы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула