БЕЛ Ł РУС

Чатыры буйныя даўгабуды ў прыгарадзе Мінска могуць перайсці ў рукі дзяржавы

22.11.2016 / 08:08

Nashaniva.com

Чатыром прыватным кампаніям далі 2 месяцы на тое, каб яны самастойна разабраліся са сваімі даўгабудамі ў Мінскім раёне. У адваротным выпадку аб'екты могуць адысці ва ўласнасць дзяржавы. Пра гэта гаворыцца ва ўказе ад 18 лістапада 2016 года № 425, піша TUT.BY.

«Заслаўскі замак» так і не даведзены да розуму. Фота: zalaza.net

Дакумент прыняты ў мэтах навядзення парадку на зямельных участках з не завершанымі незакансерваванымі аб'ектамі, размешчанымі на тэрыторыі, прылеглай да аўтамагістраляў у прыгараднай зоне Мінска. Гаворка ідзе пра чатыры кампаніі, якія доўгі час не ажыццяўлялі будаўніцтва аб'ектаў у адпаведнасці з прынятымі на сябе абавязкамі.

Так, кампаніі «Заслаўскі замак» і «Каплайн» хацелі пабудаваць гасцінічныя комплексы ў Мінскім раёне. «Актан-АЗС-Сэрвіс» меў намер узвесці аўтазапраўку з комплексам дарожнага сэрвісу. А «Гандлёвы свет — Кальцо» марыў пра пашырэнне Цэнтральнага аўтамабільна-рэчавага, будаўнічага і харчовага рынкаў, будаўніцтва гасцявой аўтастаянкі.

Указам кампаніям прадпісана на працягу двух месяцаў правесці адчужэнне даўгабудаў, якія ім належаць, альбо ажыццявіць іх знос з прывядзеннем зямельных участкаў у прыдатны для выкарыстання па мэтавым назначэнні стан.

Асобы, якія набываюць аб'екты, маюць права завяршыць іх будаўніцтва альбо ажыццявіць іх знос з правам наступнага ўзвядзення капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) у адпаведнасці з выдадзенай ва ўстаноўленым парадку дазвольнай дакументацыяй. Зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца пакупнікам аб'ектаў без правядзення аўкцыёнаў і збірання платы за права заключэння дамоваў арэнды зямельных участкаў, гаворыцца ў дакуменце.

Калі гаспадары вышэйзгаданых кампаній не выканаюць прадпісаных дзеянняў, то Мінскі аблвыканкам можа прадаць аб'екты з публічных таргоў у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. У выпадку продажу абласныя ўлады кампенсуюць яго ўладальніку «суму дакументальна пацверджаных выдаткаў на будаўніцтва аб'екта, але не больш за суму, атрыманую ад продажу гэтага аб'екта, за вылікам расходаў на правядзенне публічных таргоў, у тым ліку ацэнкі гэтага аб'екта, а таксама льгот, якія падлягаюць кампенсацыi ў сувязі з невыкананнем уладальнікам аб'екта абавязальніцтваў па інвестыцыйнай дамове».

У выпадку, калі аб'ект не будзе прададзены на таргах з дысконтам, ён пераходзіць ва ўласнасць мясцовых уладаў. Пры гэтым чыноўнікі маюць права прыняць адно з наступных рашэнняў: аб працягу будаўніцтва аб'екта з магчымасцю змены мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка; аб зносе аб'екта і прывядзенні зямельнага ўчастка ў прыдатны для выкарыстання па мэтавым прызначэнні стан, гаворыцца ва ўказе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула