БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік брэсцкага «Аматара» каментаваў міні-футбольны матч на БТ па-беларуску

22.11.2016 / 10:54

Nashaniva.com

20 лістапада ў Брэсце прайшоў заключны матч 12 тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Каманды «Аматар» (Брэст) і «Лідсельмаш» (Ліда) згулялі ўнічыю — 2:2.

Заснавальнік брэсцкага клуба «Аматар» Уладзімір Люкевіч. Фота by.tribuna.com

На «Беларусь-5» трансляцыю матча вёў Арташэс Антанян. Яго суразмоўцам цягам першага тайма быў старшыня праўлення клуба «Аматар» Уладзімір Люкевіч.

На ўсе пытанні каментатара Люкевіч адказваў на чысцюткай беларускай мове. Антанян на мову не перайшоў, таму дыялог адбываўся ў фармаце: пытанне — па-руску, адказ — па-беларуску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула