БЕЛ Ł РУС

У Барыспалі адмянілі рэйсы Lufthansa праз забастоўкі

23.11.2016 / 11:09

Nashaniva.com

У сераду праз забастоўкі пілотаў нямецкай авіякампаніі Lufthansa ў Барыспалі адмянілі восем рэйсаў.

Адменена чатыры рэйсы з Барыспаля — па два ў Франкфурт і Мюнхен.

Таксама адменены па два рэйсы з Франкфурта і Мюнхена.

Паводле інфармацыі прафсаюзу Lufthansa, забастоўка закране міжнародныя і ўнутраныя пералёты.

Усяго адменена 876 рэйсаў аднаго з найбуйнейшых авіяперавозчыкаў Еўропы з каля 3000 рэйсаў, запланаваных на сераду, што паўплывала на 100000 пасажыраў.

Гэта ўжо 14-я забастоўка Lufthansa, піша УП.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула