БЕЛ Ł РУС

У Магілёве прыдумалі «цёплае марозіва»

23.11.2016 / 22:46

nn.by

«Цёплае марозіва», аналагаў якому няма ў Беларусі, прапануе пакаштаваць ААТ «Магілёўская фабрыка марозіва», піша mycity.by.

З марозівам нічога не здарыцца, нават калі забыцца пакласці яго ў лядоўню і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на працяглы час. Яго нават можна грэць ў мікрахвалёвай печы — марозіва не губляе сваіх уласцівасцяў, а набывае вытанчаны смак і далікатную тэкстуру, якая нагадвае суфле. Як паведамілі на прадпрыемстве, навінку ўжо можна набыць у крамах Магілёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула