БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае маліцца за візыт Папы

1.07.2008 / 15:21

Nashaniva.com

Ён зьвярнуўся да беларускіх пілігрымаў, якія 1‑2 ліпеня возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях у гонар Маці Божай Будслаўскай.


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да беларускіх пілігрымаў, якія 1‑2 ліпеня возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях у гонар Маці Божай Будслаўскай.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца за візыт Папы Рымскага ў Беларусь. Сам Папа адносна візыту сказаў: «Калі Бог дазволіць мне».

«Мы ўжо доўга, вельмі доўга чакаем Папу.Я заклікаю вас да малітвы ў інтэнцыі візыту сьвятога айца на Беларусь. Няхай гэтая просьба будзе яшчэ адной інтэнцыяй вашага пілігрымаваньня,» — гаворыцца ў звароце мітрапаліта.

Папа Бэнэдыкт XVI уручыў Тадэвушу Кандрусевічу палій Мітрапаліта Менска‑Магілёўскага.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула