БЕЛ Ł РУС

Мінскі гурт Re1ikt за тыдзень сабраў у інтэрнэце грошы на запіс альбома «Kufar»

24.11.2016 / 18:11

Nashaniva.com

Кампанія збору сродкаў на альбом «Kufar» стартавала на краўдфандзінгавай платформе Talaka.by 27 верасня. Планавалася, што яна працягнецца тры тыдні, але прыхільнікі каманды ўфундавалі будучы рэліз раней азначанага тэрміну.

«Мы вельмі ўсцешаныя такой неверагоднай падтрымкай ад нашых слухачоў. Грошы на альбом пералічвалі не толькі беларусы, але і замежнікі - з Польшчы, Сербіі і нават ЗША, - дзеліцца ўражаннямі лідар гурту, бубнач Алесь Дземідзенка.

Прэзентацыя альбома «Kufar» пройдзе 10 снежня ў мінскім клубе «Бруге» (Партызанскі пр., 6а). Пачатак а 19:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула