БЕЛ Ł РУС

Былога службоўцу Чарнаморскага флоту затрымалі за шпіянаж на карысць Украіны

25.11.2016 / 10:55

Nashaniva.com

У Севастопалі ФСБ затрымала былога вайскоўца штаба Чарнаморскага флоту капітана другога рангу запасу Леаніда Пархоменку. Яго падазраюць у працы на Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны і перадачы дзяржаўнай тайны замежнай дзяржаве, піша Meduza.

Відэа затрымання.

Крымінальная справа супраць Пархоменкі ўзбуджаная па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны Андрэй Лысенка заявіў, што ведамству нічога не вядома пра затрыманага.

«ФСБ Расіі ў чарговы раз звяртаецца да правакацыі з выкарыстаннем базы дадзеных, якая знаходзіцца на тэрыторыі анэксаванага Крыма. Гаворка ідзе пра асабістыя справы былых вайскоўцаў, якія праходзілі вайсковую службу цi ва ўзброеных сілах Украіны, ці ў Чарнаморскім флоце РФ», — сказаў Лысенка агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

10 лістапада ФСБ адчыталася аб затрыманні траіх «украінскіх дыверсантаў», якіх таксама абвінавацілі ў працы на разведку Украіны. Аляксея Бесарабава, Дзмітрыя Штыблікава і Уладзіміра Дудко арыштавалі на два месяцы. Па дадзеных ФСБ, яны планавалі тэракты на аб'ектах інфраструктуры Крыма.

Украіна адмаўляе якую-небудзь сувязь з затрыманымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула