БЕЛ Ł РУС

Надзея Саўчанка заявіла пра пачатак самастойнай палітычнай кар'еры

26.11.2016 / 3:26

Nashaniva.com

Народны дэпутат з фракцыі «Бацькаўшчына» Надзея Саўчанка заяўляе пра пачатак самастойнай палітычнай кар'еры, але з фракцыі выходзіць не мае намеру, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Я не буду ўваходзіць у партыю. Я раблюся незалежным палітыкам. Я адкрываю свой фонд», - сказала яна ў эфіры «Шустэр Live» ў пятніцу вечарам.

Аднак Н.Саўчанка заявіла пра намер сфармаваць палітычную партыю.

«Я буду весці «рух» як партыю, якая забытая і не зразумета», - сказала яна.

Аднак гэта не «Рух» Саакашвілі, і не «Народны рух Украіны», дадала яна.

Пры гэтым яна патлумачыла: «Народны Рух Украіны» - гэта партыя. Але, акрамя партыі, гэта яшчэ і грамадская арганізацыя. Вось я за гэтую грамадскую арганізацыю».

Пры гэтым Саўчанка заявіла, што не мае намеру выходзіць са складу фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула