БЕЛ Ł РУС

NN.BY шукае дырэктара па маркетынгу і менеджара рэкламных праектаў

27.11.2016 / 19:4

Nashaniva.com

NN.BY шукае дырэктара па маркетынгу.

Задача дырэктара па маркетынгу — генерацыя рэкламных ідэй, пошук рэкламы і манетызацыя кантэнту. Гэта павінен быць чалавек-дэміург, генератар ідэй, але з бізнэс-жылкай. Патрэбнае разуменне рынку анлайн-рэкламы, уменне ствараць натыўную рэкламу ці здольнасць хутка гэта асвоіць.

Пажаданы вопыт работы ў рэкламным агенцтве.

Аплата: стаўка + працэнт. Памер — большы, чым сярэдняя на рынку ў Мінску ў дадзенай сферы.

Дасылайце прапановы на nn@nn.by. (Як мінімум — кароткая біяграфія + асноўныя бачанні таго, што можаце рабіць.)

Рашэнне аб прыёме на работу будзе прымацца па выніках сумоўя.

NN.BY шукае таксама менеджара рэкламных праектаў.

Задача менеджара рэкламных праектаў — вядзенне канкрэтных рэкламных праектаў, з перспектывай росту. Патрэбнае разуменне рынку анлайн-рэкламы. Досвед работы з натыўнай рэкламай або ў рэкламным агенцтве вітаецца.

Аплата: стаўка + працэнт. Памер — большы, чым сярэдняя на рынку ў Мінску ў дадзенай сферы.

Дасылайце прапановы на nn@nn.by. (Як мінімум — кароткая біяграфія + асноўныя бачанні таго, што можаце рабіць.)

Рашэнне аб прыёме на работу будзе прымацца па выніках сумоўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула