БЕЛ Ł РУС

У Магілёве пакупніца за вазок пакупак разлічылася пакетам манет ВІДЭА

28.11.2016 / 15:05

Nashaniva.com

У магілёўскай краме гандлёвай сеткі «Еўраопт» у нядзелю, 27 лістапада, адна з пакупніц надоўга паралізавала чаргу каля касы. За вазок з пакупкамі жанчына вырашыла расплаціцца пакетам з дробнымі манетамі, піша Еўрарадыё.

Відавочца выклала ў сацсеткі відэа, як касірка пералічвае грошы.

Па словах відавочцы, падлік грошай зацягнуўся амаль на паўгадзіны. Пры гэтым астатнія пакупнікі пакорліва чакалі, не пераходзячы ў іншую чаргу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула