БЕЛ Ł РУС

Пуцін вырашыў не ехаць на пахаванне Кастра

28.11.2016 / 17:58

nn.by

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не паляціць на пахаванне лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, паведамляе ВВС. Расійскую дэлегацыю ўзначаліць спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, разам з ім на жалобныя мерапрыемствы адправіцца віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ва «Уладзіміра Пуціна дастаткова напружаны парадак дня», таму на пахаванне Кастра ён не паляціць. «Ідзе падрыхтоўка да паслання Федэральнаму сходу. Гэта адно з галоўных мерапрыемстваў у прэзідэнцкім працоўным графіку на працягу года. Таму ў гэтай сувязі Расія будзе прадстаўленая не на найвышэйшым, але на высокім узроўні», — паведаміў Пяскоў журналістам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула