БЕЛ Ł РУС

Фанаты не хацелі адпускаць Лявона Вольскага на канцэрце ў Вільні ВІДЭАРЭПАРТАЖ

4.12.2016 / 7:21

Мікіта Недаверкаў, Ірына Арахоўская

У суботу, 3 снежня, у Вільні прайшла прэзентацыя новага альбому «Псіхасаматыка» культавага рок-музыкі Лявона Вольскага. Канцэрт атрымаўся унікальны, па словах шматлікіх фанатаў. Лявон шмат размаўляў з публікай і выкладаўся на ўсе сто. 

На песнях «Спявайце», «Скончылася шоу» спявак паставіў гітару, узяў у рукі мікрафон і пачаў танцаваць разам са сваімі фанамі. Аматары высока ацанілі такі жэст Лявона і да самага апошняга моманту не хацелі адпускаць выканаўцу. У выніку кампрамісам для гледачоў сталі вядомыя ўсім песні. 

Якія песні гэта былі, глядзіце ў відэарэпартажы НН:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула