У ЗША цягнік з красоверамі BMW сышоў з рэек: пашкоджана каля 120 аўтамабіляў ФОТА
У ЗША грузавы цягнік сышоў з рэек. У выніку аварыіі пашкоджана каля 120 аўтамабіляў лінейкі BMW X. Усе яны накіроўваліся ў порт горада Чарльстон, адкуль павінны былі адправіцца на экспарт. Пра гэта паведамляе Automotive News.
Паводле інфармацыі прадстаўнікоў BMW, партыя разбітых машын ўключае мадэлі X6, X5, X4 і X3.
Цягнік сышоў з рэек каля горада Блэр (Паўднёвая Караліна). У чыгуначным саставе былі 2 лакаматывы і 12 вагонаў, кожны з якіх перавозіў па 10 аўтамабіляў.