БЕЛ Ł РУС

Польшча набудзе сотні бомбаў лазернага кіравання

11.12.2016 / 10:30

Аляксандр Гелагаеў

Інспектарат узбраення Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы пачаў конкурс на пастаўку 440 кіраваных авіябомбаў GBU-12 Paveway II, піша партал defence24.pl.

Першыя боепрыпасы амерыканскай вытворчасці, як чакаецца, павінны быць атрыманыя Польшчай ужо ў 2017 годзе. Выкарыстоўваць іх могуць польскія знішчальнікі F-16.

GBU-12 Paveway II каштуюць прыкладна па $22.000 кожная. Гэта 500-фунтовая (230 кг) бомба была распрацаваная яшчэ ў 1970-я гады і дагэтуль паспяхова выкарыстоўваецца амерыканскімі ўзброенымі сіламі.

Амерыканскі знішчальнік F-35В скідае бомбу GBU-12 Paveway II.

Боепрыпас можа быць скінуты ў 14,8 кіламетра ад цэлі, а потым лазер будзе карэктаваць палёт бомбы ў патрэбным кірунку. Такім чынам «разумная» зброя дазваляе самалёту не ўваходзіць у зону дзеяння зенітных комплексаў бліжняга дзеяння.

Раней Польшча дамовілася пра пакупку 70 авіяцыйных крылатых ракет AGM-158B JASSM-ER дальнасцю да 1000 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула