БЕЛ Ł РУС

У ЗША пабудуюць кібер-палігон для Пентагона

11.12.2016 / 12:25

Аляксандр Гелагаеў

Сухапутныя войскі ЗША створаць кібер-палігон для вайскоўцаў-спецыялістаў па камп'ютарнай бяспецы, піша часопіс National Defence

Фота snagfilms.s3.amazonaws.com

Праграма «Сталая прастора для кібер-навучання» дапаможа вайсковым камп'ютаршчыкам калектыўна праводзіць імітацыі малых і вялікіх, наступальных і абарончых баявых аперацый.

Таксама ў штаце Джорджыя цяпер будуецца вайсковая база для вядзення кібер-вайны.

«Гэта не тыповы комплекс урадавых будынкаў. Гэта будзе галоўная баявая платформа Сухапутных войскаў для аперацый у кібер-прасторы», — адзначыў міністр сухапутных войск ЗША Эрык Фанінг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула