БЕЛ Ł РУС

Пад Львовам перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

11.12.2016 / 15:47

Nashaniva.com

У Львоўскай вобласці 11 снежня паблізу Старога Сяла перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар львоўскай Нацпаліцыі Святлана Дабравольская, перадае Zaxid.net.

«Каля 8:30 на дарозе Львоў-Мукачава непадалёк ад Старага Сяла кіроўца Neoplan не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтобус перавярнуўся ў кювет. На момант ДТЗ у салоне знаходзілася больш за 40 пасажыраў», — сказала Дабравольская.

Таксама паведамляецца, што пяцёра пасажыраў з траўмамі звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула