БЕЛ Ł РУС

Ахвярамі выбуху ў копцкай царкве ў Каіры сталі 25 чалавек

11.12.2016 / 18:29

Nashaniva.com

У егіпецкай сталіцы 11 снежня адбыўся выбух у невялікай царкве, якая прылягае да копцкага кафедральнага сабора Святога Марка. Па папярэдніх дадзеных, загінулі як мінімум 25 чалавек, а раненні атрымалі больш за 30.

Пасля выбуху. Фота AP

Выбух адбыўся ў жаночай частцы царквы, таму большасць ахвяр — жанчыны і дзеці, якія прыйшлі на нядзельную службу, піша DW. Як паведамляе Al Arabiya, бомба была закладзена ўнутры і прыведзена ў дзеянне дыстанцыйна. У асноўным будынку кафедральнага сабора разбурэнняў няма.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тэракт.

Самай маштабнай атакай супраць коптаў у Егіпце за апошнія дзесяцігоддзі лічыўся тэракт 2011 года. Тады ў выніку выбуху ў копцкай царкве ў Александрыі загінулі 23 чалавекі, яшчэ каля 100 атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула