БЕЛ Ł РУС

Расія заявіла пра завяршэнне аперацыі па захопе Алепа

13.12.2016 / 22:25

Nashaniva.com

Сірыйскі салдат у Алепа, AP

Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталій Чуркін паведаміў, што сірыйская ўрадавая армія ўстанавіла кантроль над усходняй часткай Алепа, паведамляе ria.ru.

«Самая апошняя інфармацыя, якую мы атрымалі на працягу апошняй гадзіны, заключаецца ў тым, што ваенныя дзеянні ва ўсходнім Алепа спыненыя. Сірыйскі ўрад аднавіў кантроль над усходнім Алепа», - сказаў ён.

Паводле яго словаў, баевікі разам з членамі іх сем'яў пакідаюць горад па ўзгодненых з уладамі калідорах.

Аблога Алепа: бітва, якая доўжылася чатыры гады

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула