Збор сродкаў на расследаванні НН: ёсць больш за 33% запытанай сумы
Па стане на 20.30 14 снежня чытачы «Нашай Нівы» сабралі праз Талаку 3330 рублёў — больш за траціну ад запытанай сумы.
Яшчэ некалькі плацяжоў былі праведзеныя праз АРІП непасрэдна на рахунак Рэдакцыі. («Талака» можа атрымліваць пераводы з картак, а праз АРІП — не.)
Вялікі дзякуй за падтрымку! Краўдфандынгавы збор грошай працягваецца. Гэта першы такі збор у гісторыі беларускіх СМІ.