БЕЛ Ł РУС

Наступствы моцнага ветру ў Мінску: пашкоджана 8 легкавікоў

28.12.2016 / 09:49

Nashaniva.com

У Мінску 27 снежня пры падзенні дрэваў у выніку парываў ветру пашкоджана 8 легкавых аўтамабіляў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«З-за парываў ветру да 15 м/с адбыліся падзенні дрэваў у дварах жылых дамоў у Мінску на праспекце Пушкіна, на вул.Казінца і вул. Каржанеўскага. У выніку пашкоджана 8 легкавых аўтамабіляў і балкон кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Пацярпелых няма», - паведамілі ў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула